І памяць нам спакою не дае


    Памяць… Памяць пра вайну не дае нам спакою. Яна, нібы калючая стрэмка, засела навечна ў нашых сэрцах. Няма той сям’і, якая б не адчула ваеннае гора, у кожнай з іх свой рахунак да вайны.      
   Мала ўжо застаецца тых, каму давялося бачыць аблітую крывёй зямлю і вогненнае сонца. Але і зараз, праз дзесяцігоддзі, людзі яшчэ адчуваюць подых вайны.  Нездарма гаворыцца, што той, хто не памятае мінулага, асуджаны зноў яго перажыць. Вось па-гэтаму так важна, каб не змаўкала ў свеце народная памяць. Праўда пра вайну захоўваецца сёння ў архіўных дакументах, яе нясуць у сваіх сэрцах сведкі тых жудасных падзей.
  Да гісторыка-культурных каштоўнасцей у Свіслацкім раёне адносяцца: “Брацкая магіла” у в.Ханявічы, “Брацкая магіла” у в.Новы Двор, “Брацкая магіла” у г.п.Поразава, “Брацкая магіла” на паўднёвы-захад ад пасёлка г.п.Поразава, “Брацкая магіла” у г.Свіслач (3 катэгорыя каштоўнасцей).


Жыць будзе ў сэрцах усіх пакаленняў
Сорак чацвёрты, той радасны год.
3   сонцам    над   хатай,    з    вясной вызвалення
Вітаем цябе, беларускі народ!
Край ты наш родны!
Мужнасці сведка
Ад Ханявіч да Ражкоў і Грынок.
Хай жа ўплятаецца яркаю кветкай
Свіслачы ўклад у змагання вянок.

    Краязнаўчы маршрут "І памяць нам спакою не дае"

Дадзены маршрут распрацаваны ў межах праекта “І памяць нам спакою не дае” і з'яўляецца вынікам крапатлівай працы па вывучэнні гісторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Былі вывучаны архіўныя матэрыялы гісторыка-краязнаўчага музея Свіслацкага раёна, падшыўкі “Свіслацкай газеты” і кніга “Памяць. Свіслацкі раён”. Гэты праект-экскурсія магчыма выкарыстоўваць пры правядзенні ўрокаў памяці, на уроках і факультатывах пры вывучэнні тэмы “Вялікая Айчынная вайна”.
     Мэта  – патрыятычнае выхаванне моладзі, увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны.
    Тып маршрута - краязнаўчы.
    Від маршрута - аўтамабільны.
    Працяглясць маршрута - 200 км
    Маршрут экскурсіі - г.Свіслач (Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан) - Памятны знак на месцы, дзе загінуў Герой Савецкага Саюза М.П. Масонаў у г.Свіслач - в. Занкі - в. Вердамічы - в. Вялікае Сяло - в. Свянтіца - памятны знак каля в. Задворанцы - в. Грынявічы - в. Гарнастаевічы - г.п. Поразава - в. Лідзяны - в. Ханявічы - в. Сабалькі - в. Куклічы - в. Новы Двор - в. Студзенікі - брацкая магіла каля г.п. Поразава - в. Сакольнікі - в. Грынкі - в. Дабраволя - в. Гаркаўшчына - в. Нязбодзічы - в. Ятвеск - урочышча Вішаўнік - Мемарыяльны комплекс "Асілак" - в. Ражкі - в. Відзейкі - г. Свіслач (праваслаўныя могілкі) - г. Свіслач (Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан) .
Карта маршрута - 

Для таго, каб праглядзець тэкставыя матэрыялы і фотаздымкі перайдзіце на веб-сайт "І памяць нам спакою не дае".
  














Будуць помніць вякамі народы зямлі
Аб нямецкай няволі, аб лютым прымусе
І патомкам раскажуць, як мы здабылі
 Вызваленне і славу сваёй Беларусі.

К.Кірыенка



     Усё далей і далей аддаляюцца ад нас падзеі Вялікай Айчыннай вайны, але і да гэтага часу пякучым болем адзываецца яна ў сэрцы кожнага беларуса. Сёлета, калі Беларусь адзначае 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, увесь беларускі народ яшчэ раз аддае даніну павагі гераізму і мужнасці тым, хто змагаўся з ворагам і выратаваў нашу планету ад фашызму.
   Мы нарадзіліся пасля вайны, але павінны ведаць і шанаваць сваю гісторыю, помніць сведкаў і ўдзельнікаў тых падзей. Памяць — лепшая гарантыя таго, што мы не дазволім вайне паўтарыцца і будзем жьіць мірным, шчаслівым жьіццём.